Тэрміны правядзення Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы яшчэ не вызначаны. Пра гэта паведаміў сёння журналістам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, перадае БЕЛТА.

Хутчэй за ўсё, гэта будзе вызначацца пасля правядзення Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, патлумачыў Рыгор Рапота.

Паводле слоў дзяржсакратара, трэба будзе разгледзець бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2020 год на пасяджэннях Савета Міністраў і Парламенцкага сходу СД. Абодва мерапрыемствы плануецца правесці ў лістападзе. Мяркуецца, што далей бюджэт пойдзе на зацвярджэнне Вышэйшага дзяржсавета. «Калі ў гэтым годзе не ўдасца яго правесці, то мы папросім нашых прэзідэнтаў у рабочым парадку падпісаць бюджэт з тым, каб мы з першага студзеня маглі працаваць», - сказаў Рыгор Рапота.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0