У чацвер, 31 кастрычніка, палата прадстаўнікоў кангрэса ЗША ўхваліла рэзалюцыю па імпічменце ў дачыненні да прэзідэнта Дональда Трампа. За прагаласавалі 232 заканадаўцы, супраць — 196.

Расследаванне дзеянняў Трампа даручана весці камітэту палаты па разведцы, вынікае з тэксту рэзалюцыі. Разборы павінны быць праведзены празрыста, а паказанні сведак з'явяцца ў шырокім доступе.

«Найвялікшае паляванне на ведзьмаў у амерыканскай гісторыі!» — адрэагаваў у твітары на гэтую навіну Трамп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0