Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп памяняў пастаяннае месца жыхарства з Нью-Ёрка на Палм-Біч (штат Фларыда) у сувязі з падатковымі пытаннямі. Пра гэта паведаміла ў чацвер у сваёй электроннай версіі газета The New York Times са спасылкай на дакументы суда акругі Палм-Біч, піша tass.ru.

Згодна з гэтымі дакументамі, Трамп ў верасні паведаміў суду, што яго пастаянным месцам жыхарства варта лічыць асабняк Мар-а-Лаго ў Фларыдзе. Ранейшым месцам пастаяннага пражывання кіраўніка дзяржавы быў хмарачос Trump Tower на Пятай авеню Нью-Ёрка. У Trump Tower знаходзіцца штаб-кватэра групы кампаній Trump Organization, а таксама размяшчаўся перадвыбарчы штаб рэспубліканцаў у 2016 годзе.

Прэзідэнт ЗША пазначыў у якасці іншых месцаў пражывання адрас Белага дома ў Вашынгтоне і прыватнага гольф-клуба ў Бэдмінстэры (штат Нью-Джэрсі), дзе ён адпачывае некалькі тыдняў летам. Адна з крыніц газеты патлумачыла змену пастаяннага месца жыхарства кіраўніка дзяржавы падатковымі пытаннямі. Збольшага гэта звязана з тым, што пракурор Нью-Ёрка Сайрус Вэнс патрабуе ад фірмы Mazars падатковыя адлічэнні Трампа і Trump Organization з 2011 года.

Першая лэдзі ЗША Мелані Трамп таксама памяняла месца пастаяннага пражывання на Палм-Біч.

У публікацыі падаюцца звесткі тэлекампаніі NBC пра тое, што Трамп за час свайго прэзідэнцтва правёў у маёнтку Мар-а-Лаго 99 дзён, а ў Trump Tower у Нью-Ёрку — 20 дзён. Чатыры паездкі кіраўніка дзяржавы на выходныя ў Фларыду ў першыя тры месяцы знаходжання ва ўладзе абышліся падаткаплатнікам у $ 14 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0