Нацыянальны аэрапорт Мінск ад 1 лістапада павышае цану паслугі трансферу — яна складзе Br40 (раней Br30), паведамляе БелТА.
Адзіны тарыф будзе дзейнічаць на любы легкавы аўтамабіль (Geely SС7; Geely Atlas; Geely Х7; Volkswagen Touran) з аэрапорта ў любую кропку Мінска, а таксама з горада ў аэрапорт.
Пры гэтым цэны для аўтамабіляў падвышанай камфортнасці (Volkswagen Multivan і Geely GT), а таксама для Peugeot Boxer на 17 пасадачных месцаў не мяняюцца (Br40 і Br120 адпаведна).
Калі замаўляць трансфер з аэрапорта па некалькіх адрасах у Мінску, то за кожны наступны адрас, акрамя першапачаткова названага, трэба будзе даплаціць Br10.
Для пасажыраў з дзецьмі да 2 гадоў тарыф у любую кропку Мінска складзе Br35. Для ветэранаў, інвалідаў па зроку I групы, дзяцей-інвалідаў I групы, а таксама інвалідаў-калясачнікаў і іх суправаджаюць паслуга трансферу застаецца бясплатнай.