Выпадак апісвае сталічная міліцыя. 

Мінчанка забылася ў банкамаце картачку. Праз нейкі час з яе прапала 80 рублёў. Жанчына звярнулася ў міліцыю.

У выніку было ўстаноўлена, што грошы знялі двое студэнтаў з Турменістана — 23-гадовы малады чалавек і яго 21-гадовая дзяўчына. Яны прыехалі ў Беларусь вучыцца.

Картачку ў банкамаце яны выявілі, калі спрабавалі зняць грошы са сваёй карты. Аднак, убачыўшы, што побач з імі нікога няма — вырашылі прысвоіць яе сабе.

У выніку пара набыла: 13 жэтонаў для праезду ў метрапалітэне, прадукты, навушнікі, чахол, а таксама абед у адным з рэстаранаў хуткага харчавання. Каб выкарыстоўваць карту без пін-кода, пакупкі здзяйсняліся на суму, якая не перавышае 20 рублёў.

Дзеянні фігурантаў могуць быць кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 212 КК (Крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі). Санкцыя гэтай часткі артыкула прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 5 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0