Як паведамілі БелаПАН у галоўным упраўленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС, 20 лютага на здымнай кватэры былі затрыманы грамадзянін Беларусі і грамадзянін Расіі, якія з 2007 года займаліся вырабам фота‑ і відэапрадукцыі парнаграфічнага зместу для распаўсюджання яе ў Інтэрнеце.

Парнастудыя размяшчалася ў кватэры дома на праспекце Незалежнасці.
У злачынцаў канфіскаваная фота‑ і відэатэхніка, асвятляльнае абсталяванне на суму больш як 15 тыс. долараў.

Сканфіскавалі і дзесяткі прадметаў інтымнай бялізны, якая выкарыстоўвалася ў часе здымак.

Устаноўлена, што ў здымках бралі ўдзел больш як 100 маладых дзяўчат мадэльнага выгляду.

У дачыненні да затрыманых распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 343 КК (распаўсюджанне парнаграфічных матэрыялаў і прадметаў). Праводзіцца расследаванне.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН; МБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0