01.11.2019 / 14:31

Спёка за чатыры крокі да канца. Брэст — чэмпіён? Агляд тура чэмпіянату Беларусі па футболе 6

Нягледзячы на тое, што з кожным днём на вуліцы становіцца ўсё халадней, у чэмпіянаце Беларусі наступіла самая гарачая пара. Разам з Букмекерскай канторай Марафон працягваем назіраць за айчынным футболам.

У сераду адбыліся два перанесеныя летнія матчы, у якіх мінскае «Дынама» зноў згубіла балы (нічыя ў Мазыры), а БАТЭ дзякуючы мінімальнай перамозе ў Магілёве скараціў адставанне ад Брэста да шасці балаў.

Фота: ФК «Дынама-Мінск»

Што датычыцца БАТЭ, то ў чацвер з'явілася інфармацыя пра тое, што іх галоўны трэнер Аляксей Бага зазбіраўся ў адстаўку па заканчэнні сезону. Капскі-малодшы назваў гэта ўкідам перад вырашальнымі матчамі. Што ж, пажывём-пабачым.

А цяпер да матчаў 27 тура.

«Мінск» — «Слуцк»

«Слуцк» пасля чатырох параз нарэшце змог здабыць турнірны бал у нічыёй са «Славіяй». Хаця мог бы і перамагчы, але Арцём Сярдзюк не рэалізаваў 11-метровы ўдар.

Гульня з «Мінскам» — неблагі шанец, каб у рэшце рэшт перамагчы і заскочыць зноў у першую дзясятку (якую, дарэчы, якраз замыкаюць «гараджане»), але расклад кажа пра тое, што гэта ў падначаленых Паўлава не атрымаецца.

Прагноз «НН»: «Мінск» не прайграе.

«Гарадзея» — «Нёман»

  • 02.11, 16:00. Стадыён «Гарадзея».
  • Матч першага круга — 3:1

«Гарадзея» мінулы тур прапускала, а «Нёман» дома мінімальна перамог у «Мінска», таму да вочнай сустрэчы каманды падыходзяць у добрым настроі.

Гарадзейцы і гарадзенцы суседнічаюць у табліцы (сёмы і восьмы радок, адпаведна), але завялікі разрыў амаль не пакідае шанцаў «Нёману» на тое, каб падняцца вышэй.

Прагноз «НН»: «Гарадзея» пераможа.

«Тарпеда-БелАЗ» — «Дынама-Мінск»

  • 03.11, 14:00. Жодзіна, стадыён «Тарпеда».
  • Матч першага круга — 3:0

Горача не толькі на самай вяршыні п'едэстала, але і ля яго падножжа. Жодзінскае «Тарпеда» разам з «Іслаччу» ніяк не могуць падабрацца да мінскага «Дынама», што моцна забуксавала.

У нядзелю «дынамаўцы» едуць у Жодзіна, і гэта, відаць, апошні шанец для «Тарпеда» ўскочыць на патэнцыйна еўракубкавы чацвёрты радок. Тым больш жодзінцы ўжо перамагалі ў «Дынама» сёлета.

Прагноз «НН»: Тотал, большы за 2.5.

«Дняпро» — «Віцебск»

  • 03.11, 16:00. Магілёў, стадыён «Спартак».
  • Матч першага круга — 1:2

Паспяховая канцоўка чэмпіянату дазволіла «Віцебску» падняцца ў першую дзясятку, а «Дняпро» — выбрацца з зоны вылету. Хаця пакуль магілёўцы займаюць «стыкавы» 14 радок, але гэта хаця б не гарантуе прамога вылету.

Але відавочна, што «Дняпро» працягне змагацца. Проста не будзе нікому.

Прагноз «НН»: Тотал, меншы за 2.5.

«Дынама-Брэст» — «Шахцёр»

  • 03.11, 18:00. Брэст, АСК «Брэсцкі».
  • Матч першага круга — 0:0

Чарговы іспыт для чэмпіёнскіх амбіцый брэсцкага «Дынама». Першы, супраць БАТЭ, каманда ў прынцыпе здала паспяхова. На чарзе — «Шахцёр», які знаходзіцца ў крызісе, але здавацца не збіраецца.

Салігорцы яшчэ маюць матэматычныя шанцы на чэмпіёнства, але трэба абавязкова перамагаць.

Прагноз «НН»: «Шахцёр» не прайграе. Хочацца інтрыгі да канца.

БАТЭ — «Іслач»

  • 03.11, 19:45. «Барысаў-Арэна».
  • Матч першага круга — 0:0

БАТЭ выйдзе на матч з «ваўкамі», ужо ведаючы вынік матча ў Брэсце. Калі «Дынама» згубіць балы, то гэта можа моцна матываваць барысаўцаў, у якіх ёсць відавочныя праблемы ў гульні.

А з «Іслаччу» матывацыя вельмі-вельмі патрэбная, бо сёлета менавіта падначаленыя Жукоўскага выбілі БАТЭ з Кубка Беларусі і не далі сябе перамагчы ў першым крузе.

Прагноз «НН»: перамога БАТЭ.

«Славія» — «Гомель»

  • 04.11, 14:30. Мазыр, стадыён «Юнацтва».
  • Матч першага круга — 2:2

Рэгіянальнае дэрбі, да якога будзе мінімальны глядацкі інтарэс. Лістапад робіць свае справы, і пачатак гульні а 14:30 у панядзелак не пакідае амаль аніякіх шанцаў для заўзятараў. Іншая справа, што гульню можна было перасунуць на выходныя. Але маем што маем.

У «Гомеля» даволі нескладаны графік для таго, каб паспрабаваць усё ж не вылецець: «Славія», «Мінск», «Гарадзея» і ў 30 туры будзе тэхнічная перамога над «Тарпеда». Але ці спатрэбіцца ўжо яна, бо пакуль адставанне ад 14 месца складае 4 балы.

Прагноз «НН»: нічыя.

У сувязі са зняццем з чэмпіянату мінскага «Тарпеда» ва ўсіх астатніх матчах «аўтазаводцам» будзе прысуджана тэхнічная параза 0:3. На гэты раз пашанцавала «Энергетыку-БДУ». 

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах і абавязкова знайдзіце магчымаць схадзіць на стадыён! Лічыце сябе экспертам у беларускім футболе — зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Піліп Каваленка

12
Жвір / Адказаць
01.11.2019 / 16:34
«Мінск» — «Слуцк» - 2:0
«Гарадзея» — «Нёман» - 0:0
«Тарпеда-БелАЗ» — «Дынама-Мінск» - 3:1
«Дняпро» — «Віцебск» - 2:0
«Дынама-Брэст» — «Шахцёр» - 0:1
БАТЭ — «Іслач» - 2:1
«Славія» — «Гомель» - 3:2
"Энэргетык"-БДУ - Тарпеда Мн. - 3:0 !

8
Матёрый / Адказаць
01.11.2019 / 19:14
ОмскийГазМяс в 3-й дивизион.
7
Мiцька / Адказаць
01.11.2019 / 22:32
Брест-ЧЕМПИОН!!!!!!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру