Фота Sebastian Baryli, flickr.com.

Фота Sebastian Baryli, flickr.com.

Апазіцыя аспрэчвае перамогу прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса. Маралес кіруе краінай ужо 14 гадоў. Ён належаў да групы прэзідэнтаў «чырвонага пояса» Лацінскай Амерыкі разам з Чавэсам і Кіршнер. 

Маралес змяніў канстытуцыю краіны, што дазволіла яму балатавацца на чарговы тэрмін. Паводле афіцыйных вынікаў, Маралес сабраў 47,08 % галасоў, тады як яго галоўны канкурэнт, экс-прэзідэнт краіны ў 2003—2005 гадах, 36,51 %.

Выбарчы закон у Балівіі такі, што для перамогі ў першым туры дастаткова набраць 40 % галасоў і на 10 % больш, чым найбліжэйшы канкурэнт. Апазіцыя вінаваціць улады краіны ў падтасоўцы вынікаў. У выпадку другога тура шанцы апазіцыйнага кандыдата высокія, бо большасць астатніх кандыдатаў гатовыя аб'яднацца супраць Маралеса.

Рашэнне аб аўдыце вынікаў выбараў было прынятае пасля тыдня пратэстаў у сталіцы краіны і іншых гарадах. 

Маралес абапіраецца на бедных сялян і карэннае індзейскае насельніцтва, апазіцыю падтрымлівае сталіца і больш заможныя рэгіёны. Пры Маралесе эканоміка Балівіі расла імклівымі тэмпамі дзякуючы росту здабычы газу. Маралес змусіў міжнародныя карпарацыі плаціць больш высокія падаткі, што дало ўраду грошы на сацыяльныя праекты. Апазіцыя вінаваціць яго ў аўтарытарных замашках і распальванні варожасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?