Учора, 31 кастрычніка, у 16:45 падчас нясення службы ў Добрушы супрацоўнікі ДАІ падалі сігнал аб спыненні, уключыўшы гукавую і светлавую сігналізацыі, кіроўцу «Форда Мандэа». Той, віляючы, рухаўся па вуліцы. Аднак патрабаванні былі праігнараваныя, і пачаўся пераслед.

ДАІ ў сваім тэлеграм-канале паведамляе, што небяспечнай манерай язды кіроўца ствараў шматлікія аварыйныя сітуацыі, аднак неўзабаве экіпажу ДАІ атрымалася яго блакаваць.

Міліцыянты запатрабавалі кіроўцы пакінуць аўто, але ён працягнуў рух, ледзь не збіўшы інспектара.

Для спынення транспартнага сродку супрацоўнікі ДАІ выкарысталі табельную зброю. Прыцэльнымі стрэламі было пашкоджана кола. Пасля спынення кіроўца заблакаваў дзверы і адмовіўся выходзіць. Разбіўшы шкло задніх дзвярэй, інспектары яго затрымалі.

На месца здарэння прыбыла следча-аператыўная група. Паводле папярэдняй інфармацыі прычынай неадэкватных паводзін 57-гадовага мужчыны было жаданне пазбегнуць пакарання за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення. Агляд паказаў наяўнасць 1,6 праміле спірту ў парах выдыханага ім паветра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0