23.02.2009 / 17:21

Суд прызначыў Алегу Латышонку кампенсацыю 3

Больш за 3 тыс. 800 еўра атрымае гісторык і дзеяч беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы за месяцы, праведзеныя ў турме пры камуністах.

18 тысяч злотых кампенсацыі ад дзяржавы — гэта больш за 3 тыс. 800 еўра
— атрымае гісторык, універсітэцкі выкладчык і вядомы дзеяч беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы Алег Латышонак.

Беластоцкі акруговы суд абавязаў дзяржаву выплаціць Латышонку згаданую суму за зняволенне падчас ваеннага становішча.

Алег Латышонак быў затрыманы ў красавіку 1982 году за дзейнасць у антыкамуністычным прафсаюзе «Салідарнасць».

Пасьля знаходжання ў турме восем месяцаў доўга не мог знайсці працу.

А.Латышонак пачаў займацца прафесійнай гістарычнай дзейнасцю толькі пасля грамадска‑палітычных пераменаў у Польшчы.

Пасля вердыкту суда Алег Латышонак заявіў, што будзе падаваць апеляцыю, паколькі суму кампенсацыі лічыць сімвалічнай.

Польскае радыё для замежжа

0
Андрэй Мельнікаў / Адказаць
23.02.2009 / 17:58
Латышонку - віншаванне. Цікавыя сумы там у іх беластоцкіх лічацца сімвалічнымі. Мо і нашым сядзельцам, зыходзічы з польскага прэцэдэнта скласці каштарыс, колькі РБ сімбалічна вінна, а колькі яго асобныя структуры і дзеячы. Паставім рэжым "на счётчык"!
0
кінік / Адказаць
23.02.2009 / 18:29
Вось бы Кнехт верш напісаў на гэтую тэму!
0
Равяка / Адказаць
24.02.2009 / 09:37
Вось толькі пасьля па таму лічыльніку будзем сплочваць мы самі, нашая дзяржава...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру