pixabay.com

pixabay.com

Гаворка пра гэта ішла сёння на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча з паслом Латвіі ў Беларусі Эйнарсам Семанісам, паведамляе прэс-служба верхняй палаты

Эйнарс Семаніс на перамовах з беларускім спікерам яшчэ раз пацвердзіў зацікаўленасць Латвіі ў развіцці адносін паміж Беларуссю і ЕС. «Мы гатовыя працаваць над тым, каб яны паглыбляліся», — заявіў пасол.

Ён падкрэсліў, што супрацоўніцтва дзвюх краін заснавана на даверы і прынцыпах добрасуседства. «Развіваецца палітычны дыялог, пашыраюцца міжпарламенцкія сувязі — гэта тыя вынікі, якія трэба памнажаць», - перакананы Семаніс.

У час сустрэчы адзначалася, што актывізацыі двухбаковых адносін будзе садзейнічаць візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Латвію, які цяпер прапрацоўваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0