Дзве выхавацелькі дзіцячага садка «Казка» ў расійскім Нар'ян-Мары спрабавалі перашкодзіць забойцу шасцігадовага дзіцяці. Пра гэта паведамляе выданне Baza.

Адзначаецца, што жанчыны заўважылі каля ўваходу ў спальню Дзяніса Паздзеева з нажом і хацелі перашкодзіць яму зайсці да выхаванцаў садка, аднак ён адштурхнуў іх. Тады выхавацелькі адправіліся па дапамогу да ахоўніка, а калі вярнуліся, мужчына ўжо параніў хлопчыка.

Раней, 1 лістапада, следчыя затрымалі ахоўніка дзіцячага сада, які прапусціў у будынак Паздзеева. Па дадзеных СКР, супрацоўнік ахоўнага прадпрыемства «Святагор» павінен быў гарантаваць бяспеку тэрыторыі дзіцячага садка. Але, калі Паздзееў пазваніў у дамафон, ахоўнік адразу ж адкрыў яму дзверы, прыняўшы за аднаго з бацькоў.

Напад на дзіцячы сад у Нар'ян-Мары адбыўся 31 кастрычніка. Дзяніс Паздзееў увайшоў у будынак падчас ціхай гадзіны і ўдарыў нажом шасцігадовага хлопчыка, які памёр на месцы. Вядома, што забойца дзіцяці знаходзіўся на ўліку ў нарколага.

У ходзе допыту Паздзееў заявіў, што напаў на дзіця, бо прачытаў «закліканне» ў кнізе, выкананне якога абяцала б яму «вечнае і багатае жыццё», паведамляе lenta.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0