01.11.2019 / 14:10

Такога вы яшчэ не бачылі: Ігар Марзалюк запісаў дзёрзкі шансон у кімано ВІДЭА 36

На ютуб-канале беларускамоўнага гісторыка і дэпутата Ігара Марзалюка з'явіўся перадвыбарчы кліп, які вас дакладна ўразіць. 

Марзалюк па-руску праспяваў песню, у якой пераплялося ўсё: настрой да перамогі і жаданне сягнуць зорак, вечны агонь, усходнія адзінаборствы. 

У жанры цяжка разабрацца не-экспертам: уступ падобны да шансона, які потым пераходзіць у рок-баладу. 

Марзалюк у кліпе, як і ў жыцці, вельмі імпульсіўны і шчыры: «Я! Падаў не раз!», — амаль крычыць Марзалюк і абяцае кожны раз падымацца. 

Глядзіце! 

Аўтар словаў і музыкі пакуль невядомы. 

Чытайце. «Людзі пытаюцца, хто такі Марзалюк. Я адкажу на гэтае пытанне пад біта грук»: такога вы яшчэ не чулі ВІДЭА

NN.by

3
Гарадскі Сабачка / Адказаць
01.11.2019 / 14:26
Ахаха, во ржака Ён на кані скача ці што ён робіць, я не зразумеў?)))
4
Alisa / Адказаць
01.11.2019 / 14:33
Ну што ж не так з намі? ну за што вось ГЭТА ўсе? Гэта  ўжо і не смешна, і не страшна, гэта балюча і прыкрра неяк....
38
Реальный / Адказаць
01.11.2019 / 14:38
А что, красавчик. На Евровидение не тянет, но на Славянский базар вполне. И где вы тут шансон услышали, к слову? Чисто советский рок типа Машины времени.
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру