01.11.2019 / 18:00

Полина Республика примет участие в спектакле вместе с детьми с аутизмом 3

10 лістапада ў ДК МАЗ сямейны інклюзіў-тэатр «i» пакажа сваю самую папулярную пастаноўку «Восем пачуццяў або нараджэнне чалавека». У спектаклі граюць 80 акцёраў — у шэсць разоў больш, чым у «Чайцы», у чатыры разы больш, чым у класічнай «Паўлінцы». Вялікую кампанію артыстаў 10 лістапада дапоўніць спявачка PALINA.

Галоўныя героі спектакля «Восем пачуццяў або нараджэнне чалавека» — супярэчлівыя пачуцці, якія час ад часу ахопліваюць кожнага: злосць, сум, інтарэс, крыўда, страх, радасць, задавальненне, віна. Паліна Паланейчык, вядомая публіцы пад псеўданімамі PALINA і Паліна Рэспубліка, стане спецыяльнай госцяй імпрэзы, праспявае для гледачоў пастаноўкі і зробіць сумеснае фота з усімі ахвотнымі.

— Спектакль «Восем пачуццяў або нараджэнне чалавека» — важная частка нашага рэпертуару, — каментуе кіраўнік сямейнага інклюзіў-тэатра «і» Ірына Пушкарова. — Гэтая пастаноўка пра пачуцці — канцэнтрацыя уласных эмоцый і перажыванняў акцёраў. У ёй удзельнічаюць 80 артыстаў ад 6 гадоў і старэйшыя, а ідэю твора прыдумаў наш 12-гадовы выхаванец Кастусь Жыбуль. Гэтым спектаклем мы адкрываем чацвёрты тэатральны сезон, вельмі ўдзячныя Паліне і ўсім, хто падтрымаў і яшчэ падтрымае праект.

У сямейным інклюзіў-тэатры «і» грае больш за 100 акцёраў, у тым ліку дзеці з аўтызмам. Квіткі на пастаноўку «Восем пачуццяў або нараджэнне чалавека» можна купіць на bycard.by або па тэлефоне +375 (29) 622-20-90.

NN.by

7
Палкоўнiк Зэман / Ответить
01.11.2019 / 15:43
А Маруся Дзяржава дзе паўдзельнічае?
2
Скураныя крылы / Ответить
01.11.2019 / 16:42
Паліна, безумоўна - сапраўдны беларускі талент.

3
спадар Стась. Сaюз ПравЫх Сiлay Беларусi (CПСБ) / Ответить
02.11.2019 / 05:53
А, я пазаучора дапамог свайму бацьку скласьцi дровы... Дый яшчэ: я працую вартаунiком на будаунiчым аб'екце, якi будуецца на сродкi каталiцкай мiсii для дзетак з асаблiвасьцямi псiха-фiзычнага разьвiцця... Пазаучора зауважыу на тэрыторыi чалавека, бо за высокай агароджай нiчога не было бачна раней. Пажадау добрага дню i Бозскай дапамогi! ( па-беларуску!!!) У наступны дзень мне распавялi будаунiкi, што яны нам пакiнулi зашмат ежы для нашых сабакау-вартаунiкоу, як нiколi не пакiдалi дагэтуль... Вось такiя маленькiя прыемнасьцi...
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера