01.11.2019 / 17:32

Сведка па справе рэйса MH17 Цэмах: Мне прапаноўвалі домік у Галандыі 8

Былы камандзір аднаго з падраздзяленняў СПА так званай «ДНР» Уладзімір Цэмах, які з'яўляецца адным са сведкаў па справе аб гібелі рэйса MH17 над Данбасам, распавёў пра допыт еўрапейскімі следчымі падчас яго ўтрымання пад вартай ва Украіне, перадае РИА Новости.

Паводле яго слоў, першы допыт праводзілі супрацоўнікі СБУ і Генпракуратуры Украіны, другі — прадстаўнікі праваахоўных органаў Аўстраліі і Нідэрландаў. Цэмах сцвярджае, што ў Генпракуратуры папярэдзілі яго, што яму толькі пажыццёвае свеціць, але шмат што будзе залежаць ад таго, што ён раскажа следчым з Еўропы.

«Прапаноўвалі праграму абароны сведкі, прапаноўвалі грамадзянства, хатку ў Галандыі чамусьці. Чаму не ў Аўстраліі — вось гэта мяне здзівіла. Я таргавацца не стаў», — сказаў Цэмах.

9
belariy / Адказаць
01.11.2019 / 18:01
правільна. што яму дапаможа тая хатка ў Галандыі, калі ён раскажа ўсё, як было ?? атруцілі Скрыпаляў у Брытаніі, атруцяць і яго ў галандскай хатцы.
37
Брыдкая пачвара / Адказаць
01.11.2019 / 18:58
Чалавек сумлення. Зусім с доказамі бяда ў галандцаў
32
Ляксандра / Адказаць
01.11.2019 / 19:39
Стратегия кнута и пряника.Сначала воруют,потом прессингуют,а потом ублажают.Примитив,а не следственные действия.Видят,что нормальные люди уже их брехне не верят,так готовы на всё пойти.Да облом вышел.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру