23.02.2009 / 19:31

Максім Дашук за кратамі 4

Яшчэ адзін ўдзельнік «Працэсу чатырнаццаці» апынуўся ў турме. Следам за Арцёмам Дубскім у следчы ізалятар змясцілі непаўналетняга Максіма Дашука.

Яшчэ адзін ўдзельнік «Працэсу чатырнаццаці» апынуўся ў турме. Следам за Арцёмам Дубскім у следчы ізалятар змясцілі непаўналетняга Максіма Дашука.

23 лютага яго выклікалі ў РУУС Маскоўскага раёну сталіцы, дзе прад’явілі абвінавачанне ў парушэнні ўмоваў адбыцця пакарання. Гэта артыкул 415 КК, паводле якога Максіма могуць зняволіць на тэрмін ад шасці месяцаў да трох гадоў. Цяпер ён у СІЗА на Валадарскага.

У траўні Дашука асудзілі на паўтара году «хатняй хіміі» за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня. Справа ў тым, што ў хлопца не было афіцыйнай працы, таму ён фактычна знаходзіўся пад хатнім арыштам. Выходзіць на вуліцу дазвалялася толькі дзве гадзіны ў суткі. Аднак хлопцу часта даводзілася дапамагаць маці, якая працуе індывідуальным прадпрымальнікам. Бацька Дашука памёр незадоўга да суду.

Некалькі разоў падчас праверак міліцыянты не заспявалі Максіма дома, за што былі вынесеныя пяць папярэджанняў.

Фігуранты «Працэсу чатырнаццаці» цяпер жывуць фактычна ва ўмовах хатняга арышту. За любое парушэнне заканадаўства кожны з іх можа апынуцца за кратамі. Некаторыя, як Таццяна Цішкевіч і Аляксей Бондар, прынялі рашэнне з’ехаць з краіны.

У Беларусі з’явіўся пяты палітвязень цягам двух тыдняў.

ЗП

0
БР / Адказаць
23.02.2009 / 20:57
Как я понимаю, слово "политввязень" обозначает "преступник, придерживающийся оппозиционных взглядов". P.S. Интересно, почему его мать - ИП - не устроила мальчега официально к себе на работу? Налогов меньше платить захотела? Ну, пусть теперь пожинает плоды своей бережливости
0
zmicer / Адказаць
23.02.2009 / 20:59
я канешня разумею, што існуе закон аб свабодзе сходаў які быў парушаны дзяржавай 10 студзеня, але ўсё астатняе цалкам законнае. прабачьце, 5 папярэджаньняў.. яны ўсё ж такі павінны мець нейкую вагу.. усё заканамерна.
0
Алесь* / Адказаць
23.02.2009 / 21:09
да zmicer !АЛЁ! У Беларусі ўжо даўно не выконваецца закон! Пра што вы кажаце?? Пра які закон?? Закон для каго?? ..падумайце...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру