01.11.2019 / 21:15

Лось безнадзейна біўся аб сетку і не мог выбрацца з трасы М6 ВІДЭА 13

Сетка ўздоўж трасы М6 мае мноства брам, праз якія на дарогу могуць свабодна выходзіць дзікія жывёлы. Праблема ў тым, што назад у лес жывёла часцяком вярнуцца не можа і аказваецца ў лабірынце. Чытачка АўтаГродна стала відавочцам такой сітуацыі. Дзяўчына кажа, што адразу два ласі не маглі знайсці дарогу ў лес.

Паглядзіце, як лось безнадзейна б'ецца аб сетку.

Шырыня праходу метраў 10. Падобныя прарывы, якія вядуць у палі і лясы, сустракаюцца паміж Шчучынам і Лідай рэгулярна, з інтэрвалам каля 2-3 кіламетраў і часцей.

Вядома, што праблему хочуць вырашаць з дапамогай святлоадбівальнай плёнкі сіняга колеру, якую плануюць усталяваць на падобныя праходы. Па задумцы, жывёла баіцца сіняга колеру і не будзе выходзіць на дарогу падчас набліжэння аўтамабіля з уключанымі фарамі.

23
ЛIСТАПАД / Адказаць
01.11.2019 / 21:48
Гребанные защитники природы , б....не ругался давно что вы сделали вы кого от кого защитили... Не могу злоба переполняет меня бедное животное... Тов.лойко инспекция защита животных от людей а неооборот.., Су.......,к........и
7
ЛIСТАПАД / Адказаць
01.11.2019 / 21:50
Не могу успокоитьсЯ решалы пред. Райсполкомов.
8
bell / Адказаць
01.11.2019 / 22:00
Там жа лес, не поле. Нафіга гарадзіць? Праходы мусяць быць для звяроў.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру