Прыкладна ў тыя ж самыя дні, калі ў Беларусі праходзіць «Ноч расстраляных паэтаў», ва Украіне грамадства і дзяржава памінаюць сваіх знішчаных бальшавікамі паэтаў, так званае «Расстралянае Адраджэнне». Калі беларускіх паэтаў масава расстралялі ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску, то ўкраінскіх масава расстралялі з 27 кастрычніка па 4 лістапада ва ўрочышчы Сандармох (Карэлія).

Украінскае тэлебачанне зрабіла вельмі кранальную сацыяльную рэкламу на гэтую трагічную тэму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0