02.11.2019 / 09:40

Савіных: Ганьба для грамадства, што бессаромная, ашалелае цкаванне беларускага парламента дасягнула вынікаў 42

Былы пасол Беларусі ў Турцыі Андрэй Савіных сёлета балатуецца кандыдатам у Палату прадстаўнікоў. 

Андрэй Савіных. Фота Дар'і Буракінай, Tut.by

Дыпламат быў па-за межамі Беларусі з 2013 года і цяпер, вярнуўшыся, абураецца, што грамадства не верыць у сумленнасць парламенцкіх выбараў.

Чытайце. 110 дэпутатаў, якія трапяць у парламент, — праверце спіс пасля выбараў

Пра гэта Савіных пастаянна піша ў сваім фэйсбуку.

«Ганьба для грамадства, што гэтая бессаромная, ашалелае цкаванне беларускага парламента дасягнула вынікаў. Я рэальна разглядаю гэтыя дзеянні як атаку на беларускі суверэнітэт», — наракае кандыдат.

Савіных радуецца, што на сустрэчу з ім у гімназію №56 Мінска ўвечары ў пятніцу добраахвотна прыйшлі больш за 120 чалавек. «Для іх парламент не фікцыя, а важны заканадаўчы орган», — падкрэслівае дыпламат.

Больш за тое, навучэнцы Мінскага дзяржаўнага механіка-тэхналагічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа пасля сустрэчы з Савіных даслалі яму свае творчыя працы.

«Трэба дэлегаваць паўнамоцтвы ўніз»: пасол Савіных пра ўладу, беларусаў у ІД, мову і амбітныя праекты на Дняпры

NN.by

2
Павал / Адказаць
02.11.2019 / 10:01
якая яшчэ траўля? пра гэтую ПП НС зусім ня чутна, ня бачна нават у дзяржаўных медыя.
2
Чорны Война / Адказаць
02.11.2019 / 10:02
Ганьба беларускага грамадства ў тым, што церпіць 25 гадоў і працягвае хадзіць на "выбары", а не на плошчу.
1
Ladzimir / Адказаць
02.11.2019 / 10:18
Прачніся дзядзька- а то часам неўзабаве і  абгадзішся!
Твае думкі, якія ты даносіш да нас як нешта свежае, новае і прагрэсіўнае- народ выкакаў яшчэ год 10- 15 назад!
Не трэба доўга жыць у цывілізаваных краінах. Трэба зрэдку прыязджаць і наведваць "балотныя" мясціны!!! Падыхаць пахам багны, тады можа і прарэжацца свежая і новая думка ў тваім мазгу!  
Паказаць усе каментары/ 42 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру