02.11.2019 / 09:52

Зяць Радзькова: Варта падумаць пра кампенсацыю дзяржаве ад кандыдатаў, якія займаюцца лухтой 26

У «Клубе рэдактараў» на «Беларусь 1» выступіў зяць Аляксандра Радзькова, колішняга першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (2010-2014).

Уладзімір Пярцоў узначальвае прадстаўніцтва тэлерадыёкампаніі «Мір» у Беларусі.

Уладзімір Пярцоў. Фота БелТА

«Хацеў бы сказаць пра бясплатны эфірны час. Вось уявіце выбары ў любой іншай замежнай дэмакратычнай краіне, тых жа ЗША. Там за кандыдатам, калі ты не багаты, як Дональд Трамп, стаяць лабісцкія групы, спонсары, мецэнаты, якія плацяць за эфіры велізарныя грошы. І ты прыходзіш на дэбаты або выступленне і пачынаеш займацца нейкай лухтой — робіш усё, каб цябе знялі з эфіру, каб сарваць выступ, наўмысна парушаеш закон. І што тады табе ў выніку скажуць спонсары, якія даюць грошы, каб ты перамог і лабіраваў іх інтарэсы? А ў нас дзяржава марнуе грошы на гэтыя выступы, на нятанны эфірны тэлевізійны і радыйны час. А некаторыя прэтэндэнты на мандат робяць усё што заўгодна. У тым ліку парушаюць закон. Варта было б падумаць пра нейкую кампенсацыю затрачаных рэсурсаў з боку такіх кандыдатаў у дэпутаты, якія проста прапальваюць дарагі эфірны час», — падзяліўся сваім меркаваннем Уладзімір Пярцоў.

NN.by

3
19БНР18 / Адказаць
02.11.2019 / 09:59
Ты чертовски прав! Мы обязательно затребует компенсацию за клоунаду! Причём не только за эфир и не только за этот год.
2
Ladzimir / Адказаць
02.11.2019 / 10:01
Невядома што гэта дзяцюк, так называемы "зяць", мае пад словам лухта. Па мойму гэта ўсе вельмі суб'етыўна. 
 Я напрыклад лічу ўсе лухтой што ен тут правякаў, другі нешта другое. 
 А выступы з парушэннямі так называемых "законаў"- вось гэта ўсе лухта. У нас у краіне законаў не існуе. Мы жывем па загадах, пастановах, дэкрэтах, па паняццях у канцы канцоў- толькі не па-законах.
1
Павал / Адказаць
02.11.2019 / 10:03
Прапаную тады выступ кшталту  "Здесь могла быть ваша реклама"
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру