02.11.2019 / 12:28

У мінскім аэрапорце завярнулі самалёт у Пецярбург праз словы 80-гадовага пасажыра аб бомбе на борце 12

У аэрапорце Мінска 1 лістапада здарылася надзвычайная сітуацыя: пры вылеце рэйса «Белавія» B2 959 у Пецярбург 80-гадовы пасажыр паведаміў сцюардэсе, што на борце нібыта знаходзіцца бомба. 

фота Jetphotos.com

Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў журналіст Арцём Гарбацэвіч. 

«Наша Ніва» знайшла пасажырку гэтага рэйса, яна расказала дэталі.

«Мы селі ў самалёт і ўжо пачалі разгон, як раптам самалёт пачаў тармазіць і разварочвацца. Калі спыніліся, з канца салона вывелі нейкага састарэлага чалавека. Я сядзела наперадзе, ззаду ўжо пачалі шаптацца аб нейкім тэрарысце, пачалася паніка. Потым усім загадалі пакінуць борт «у мэтах бяспекі», на выхадзе ўжо была міліцыя, сабакі. Нас высадзілі і павялі ўсіх зноў на дагляд. Некалькі чалавек адмовіліся ад палёту, але іх вярнула міліцыя, каб таксама даглядзець. Па выніку мы вылецелі ў раёне 22 гадзін замест меркаванага вылету ў 19:10», — расказала пасажырка. 

Працяг: На 80-гадовага лжэмінёра завялі крымінальную справу

NN.by

5
0.5 / Адказаць
02.11.2019 / 13:13
Полетел дедушко Новинки бомбить.
5
Палкоўнiк Зэман / Адказаць
02.11.2019 / 13:16
Можа ён казаў пра бомбу, што знайшлi на вуліцы Аэрадромнай, а сцюардэса не зразумела?
7
не для комментария,а для редакции. / Адказаць
02.11.2019 / 13:22
70 гадоу "шутнику" !!! Тьфу !!!  Дураком ,похоже, "шутник"жил и дураком помрёт.  Пусть возмещает все издержки.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру