02.11.2019 / 15:27

У Іванаве шматдзетная настаўніца музыкі забіла сябе 23

Жанчына выкладала музыку ў Іванаўскай школе №4: гэта адзіная гарадская школа на Берасцейшчыне, дзе навучанне вядзецца на беларускай мове.

Настаўніцу звалі Марыя Раманюк. Ёй было 40 гадоў.

Раманюк працавала выкладчыцай па класе акардэона. Замужам, муж працуе кіроўцам машыны хуткай дапамогі. Пара мела траіх дзяцей, двух хлопцаў і дзяўчынку. Усе непаўналетнія, малодшая дачка яшчэ толькі ў другім класе.

Цяпер па Іванаве ходзяць чуткі, што нібыта настаўніца не вытрымала напружання на працы.

Адміністрацыя школы традыцыйна не каментуе выпадак. Але некаторыя настаўнікі кажуць, што трагедыя наўрад ці звязаная з працай.

«Праблем у школе не было. Ані сварак з калегамі, ані канфліктаў з дзецьмі. Пра гэта б ведалі. На праблемы ў сям’і яна таксама не скардзілася. Увогуле, мы ж бачылі яе штодня на працы — і ніхто не заўважыў, што штосьці не ў парадку», — кажуць калегі.

«Яна была вельмі закрыты чалавек. Калі спрабавалі з ёю пагаварыць, то ці адмоўчвалася, ці коратка адказвала — «так» ці «не».

Але я лічу, што карані праблемы ў сям’і. Бо нават калі цяжка на працы, то падтрымка сям’і звычайна дапамагае. А ў Марыі праблем на працы не было. Перапрацовак таксама. Плюс ёй прапаноўвалі дадатковыя гадзіны, яна адмовілася. Не дык не, ніхто не прымушаў яе браць тыя гадзіны. Адміністрацыя не настойвала, — распавяла адна з настаўніц. —

Я заўважыла, што Марыя нібыта была ў стане дэпрэсіі яшчэ з верасня. Можа штосьці здарылася летам, ці штосьці ў сям’і… Ніхто не ведае.

З верасня Марыя стала яшчэ больш замкнёная ў сябе, схуднела, не размаўляла ні з кім, не выходзіла з кабінета нават на перапынках. Звычайна настаўнікі збіраюцца то гарбаты выпіць, то яшчэ што. Марыю клікалі, але яна адказвала: не хачу.

Вельмі дзіўны яе ўчынак. Бо яшчэ такі момант: Марыя была шчырай праваслаўнай верніцай, хадзіла ў храм, чытала рэлігійныя кнігі. І раптам суіцыд.

Ніхто не можа зразумець, што і чаму адбылося».

Напярэдадні ў Марыі быў «бацькоўскі дзень» — дадатковы выходны, які яна мела як шмадзетная маці.

«А ў пятніцу пачыналіся канікулы. І настаўнікам трэба было прыходзіць на працу а першай гадзіне: чакаўся педсавет, пасля сустрэча з дэпутатам. Пра гэта пісалі ў агульным чаце ў вайберы, але Марыя апошнім часам перастала карыстацца месенджарам. Яна не ведала і прыйшла раніцай на працу. Завуч ёй сказала: маўляў, ідзі дадому, вяртайся каля першай гадзіны», — тлумачыць калега.

Марыя пайшла дадому. І здзейсніла суіцыд у сваёй кватэры. Кажуць, падчас усяго гэтага яе дзеці былі дома — цяпер у школе канікулы.

Цела жанчыны знайшлі на балконе. Нібыта дзеці і знайшлі.

Пахавалі Марыю Раманюк 2 лістапада.

УШ

16
mikola ramanau / Адказаць
02.11.2019 / 15:31
Spaczuvaiu...Davjali Krainu ! Ludzi ginuc ad takoga(1994-2019?) zyccja !
10
Матёрый / Адказаць
02.11.2019 / 16:37
Беларусы мрут как мухи. Через лет 10 мы будим слышать речь вах вах.
54
Палкоўнiк Зэман / Адказаць
02.11.2019 / 18:43
Можа не раздзеленае каханне?
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру