02.11.2019 / 15:52

Міліцыя праводзіць акцыю «сфатаграфуй суседа з цыгарэтай і атрымай узнагароду»? Не, фэйк 23

Па беларускім інтэрнэце гуляе здымак, нібыта зроблены ў адным з пад'ездаў.

Паводле аб'явы, міліцыя праводзіць акцыю «сфатаграфуй суседа з цыгарэтай і атрымай узнагароду». За дасланы здымак нібыта прапануецца 25,5 рубля.

У прынцыпе, такая ініцыятыва была б выгадная для бюджэту, калі штрафаваць кожнага курыльшчыка на 102 рублі.

Тым не менш прэс-сакратарка Міністэрства ўнутраных спраў Вольга Чамаданава запэўніла карэспандэнта «Нашай Нівы», што гэтая гісторыя — фэйк. Міліцыя не праводзіць падобных акцый.

АЯ

9
mikola ramanau / Адказаць
02.11.2019 / 16:07
Dobra Akcyja !...Treba dadac-Napisy *danos* na suseda !
33
Кажыма праўду / Адказаць
02.11.2019 / 16:55
Шкада, я б паўдзельнічаў. Тое ж тычыцца і няправільнай паркоўкі. Чаму б не даць сумленным грамадзянам трохі зарабіць?
11
a.hto.tam.idze / Адказаць
02.11.2019 / 17:51
Акцыя "сфатаграфуй паляшчага суседа і атрымай ад яго ў пысу".
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру