02.11.2019 / 17:16

Арына Сабаленка за год зарабіла рэкордныя $3,4 мільёна рэйтынг прызавых у беларускім жаночым тэнісе 7

Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка (№14 сусветнага рэйтынгу) зарабіла ў 2019 годзе $3,14 мільёна. Гэта, як адзначае Tribuna.com, найлепшы вынік за яе кар'еру. Для параўнання, летась яна зарабіла ўдвая менш.

Арына Сабаленка. Фота Leonard Zhukovsky, shutterstock.com

Рост прызавых адбыўся і ў Азаранкі, якая займае 50-е месца ў рэйтынгу. Сёлета яна зарабіла $1,08 мільёна.

Іншыя беларускі з топ-500 у 2019-м:

  • Аляксандра Сасновіч (№68) — $818 446.
  • Вольга Гаварцова (№198) — $75 659
  • Вера Лапко (№320) — $245 848
  • Юлія Гатоўка (№407) — $7929
  • Ірына Шымановіч (№416) — $9963
  • Шалімар Тальбі (№468) — $11 509
  • Лідзія Марозава (парны - №94) — $109 655

NN.by

4
Матёрый / Адказаць
02.11.2019 / 18:31
И на пенсию не в 63 года. Она девочка.
6
Палкоўнiк Зэман / Адказаць
02.11.2019 / 18:41
I колькi атрымаў беларускi бюджэт у выглядзе падаткаў? Цi "дастаткова таго, што вы мной ганарыцеся! " :(
4
Трактарыст-максімаліст / Адказаць
02.11.2019 / 19:58
Матёрый,
Ага, дзевачка. У тры плуга пахаць можна. Такая і двух амапаўцаў лёгка пакладзе на плошчы. Я вось думаю, што змены у краіне зробяць жанчыны. Або пад кіраўніцтвам жанчын. Бо беларускія бабы куды больш баявітыя і мэтанакіраваныя, чым беларускія мужыкі. І не такія сіклівыя. І разумных хапае. Не блага было б абраць сваю беларускую Меркель. Ды і на паўночных суседзеяй паглядзець можна - Даля Грыбускайтэ, Вайра Віке-Фрэйберга... А ўсе байкі аднаго цара, што беларусы не гатовыя каб імі кіравала жанчына - хлусня каб апраўдаць сваё пажыццёвае цараванне.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру