У басейне ў Баранавічах нядбайнасць работнікаў прывяла да шпіталізацыі 13 дзяцей.

Група з 15 дзяцей займаліся ў басейне школы алімпійскага рэзерву №4, калі раптам адчулі рэзь у горле. Да таго ж, як паведамляе сайт МНС, ім стала цяжка дыхаць.

Тэрмінова выклікалі хуткую і ратавальнікаў.

Як выявілася, у тамбуры запаснога выхаду з басейна выпадкова аказаліся побач і змяшаліся сродак для апрацоўкі вады і сродак для дэзыінфекцыі. У выніку адбылася хімічная рэакцыя, і пары хлору трапілі ў залу басейна.

13 з 15 дзяцей дастаўлены ў бальніцу для назірання. Небяспекі іх жыццю няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0