03.11.2019 / 09:54

Багацце Маска вырасла на два мільярды даляраў усяго за тыдзень 10

За апошні тыдзень багацце заснавальніка кампаній SpaceX і Tesla Ілана Маска вырасла на два мільярды даляраў. Агульнае багацце Маска склала 22,9 мільярда даляраў, паведамляе Forbes.

Рост адбыўся дзякуючы добрым фінансавым паказчыкам кампаніі Tesla, якая нядаўна зрабіла справаздачу аб прыбытку ў трэцім квартале 2019 года.

Акцыі кампаніі выраслі за тыдзень на 24%. Маску належыць 22% акцый Tesla. Ён таксама валодае доляй у SpaceX коштам прыкладна $12,5 мільярда.

NN.by

23
mikola ramanau / Адказаць
03.11.2019 / 12:03
navosta Jamu stolki grosau ?
3
ЯНКА / Адказаць
03.11.2019 / 12:15
★ І ў тэй час спадар Макс носіць мо' саколачку за тры даляры, набытую ў мясцовых «Сьмешных цэнах»... :) ★
9
Палкоўнiк Зэман / Адказаць
03.11.2019 / 13:29
З такiмi прыбыткамi можна не адну Тэслу падарыць!
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру