03.11.2019 / 16:32

Цыганкоў: Амерыканская Cancel Culture і беларускія паралелі 11

І ты, Абама?

Ведаеце, што гэтыя дні абмяркоўвае ўся Амэрыка, і найперш, ліберальная? Апошнія выказваньні Барака Абамы наконт cancel culture. Гэта даволі сьвежы выраз, які перакладаецца як «культура скасаваньня, адмены», і азначае не прыняцьцё іншых поглядаў, нежаданьне зь імі спрачацца, а намер проста «закрыць», «адмяніць» іх. А таксама і носьбітаў гэтых поглядаў.

І вось нядаўна Абама, выступаючы перад моладдзю ў сваім фондзе, сказаў літаральна наступнае. «Гэтая ідэя чысьціні, калі вы ніколі не ідзяце на кампраміс, і вы заўсёды палітычна абуджаныя (woke) і ўсё такое. Вы павінны пераадолець гэта. Сьвет беспарадачны, заблытаны. Поўна няяснасьцяў. Людзі, якія робяць сапраўды добрыя рэчы, маюць недахопы. Людзі, зь якімі вы змагаецеся, могуць любіць сваіх дзяцей. І падзяляюць пэўныя рэчы з вамі».

Абама асобна выдзеліў студэнтаў, якія, як ён выказаўся, думаюць, што «рабіць перамены — гэта як мага больш асуджаць іншых людзей, і гэтага дастаткова». «Гэта не актывізм. Гэта не прынясе перамены. Калі ўсё, што вы робіце — гэта кідаеце камяні, то вы наўрад ці прасунецеся далёка», — сказаў Абама.

Ясна, што такія словы зараз усе абмяркоўваюць. Людзі «справа» у асноўным весяляцца і кажуць «запрашаем да нас, to the Intellectual Dark Web» (гэта такая нефармальная назва для ўсіх мысьляроў, ад кансэрватараў да традыцыйных лібералаў, якія нязгодныя з левым мэйнстрымам).

Ну а сам мэйнстрым прадказальна крычыць «здрада». «Група, да якой далучыўся Абама ў сваёй крытыцы маладых людзей, дамінаваная белымі гетерасэксуальнымі мужчынамі, крайне правымі гаварашчымі галовамі, і знакамітасьцямі, якія прэтэндуюць на аўдыторыю, якая паважае іхняе мастацтва і пакорліва ігнаруе іхнія памылкі», — гэтак піша аўтар New York times. Яшчэ і старпёрам яго абазвалі), што ён, маўляў, не разумее каштоўнасьці маладога пакаленьня.

Абама — палітык, які ўмее адчуваць большасьць і, адпаведна, упэўнена перамагаць на выбарах. Ён заўсёды быў цэнтрыстам (добра, лева-цэнтрыстам) і разумеў, куды вядзе лявацтва і агрэсіўнасьць часткі сваіх жа паплечнікаў па Дэмакратычнай партыі — да паразы вядзе. І я, па шчырасьці, ня ведаю, ці ёсьць шанцы, што двойчы прэзыдэнта паслухаюцца тыя людзі, да якіх і зьвернутыя ягоныя словы.

15
БРСМ / Адказаць
03.11.2019 / 17:45
Нават такімі адэкватнымі словамі Абама не паправіць таго, што нарабіў за 8 год свайго прэзідэнцтва. ІДзіл, metoo ды іншае лявацтва, здача Украіны... Спадзяюся, больш ніколі такія палітыкі не прыйдуць да улады ў Штатах
20
Мордехай В. / Адказаць
03.11.2019 / 17:45
"левым мэйнстрымам", "лявацтва і агрэсіўнасьць"
А ці гэта не прапаганда ды навешванне ярлыкоў?  Якую прадае вам бізнэс-імперыя Мёрдакаў? Лінга тыповага расіста-лузера з 4-чана.

Таму калі вас беларускі левы дзяржаўны мэйнстрым будзе зваць купкай маргіналаў, фрыкамі, "блогерамі ды суценёрамі" - вы гэта, не абурайцеся. Бо чым вы лепш?
1
Цетка Алена / Адказаць
03.11.2019 / 18:54
Мордехай В., у якiм гэта месцы наш дзяржауны мэйнстрым "левы"? Толькi тады, калi не жадае дэмантаваць помнiкi Ленiну ! I усе. Астатняе - спрэс адзiн традыцыяналiзм, а у нашых камунiстау наогул адны скрэпы у галаве.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру