Днём 2 лістапада каля 8-й школы ратвейлер пакусаў хлопчыка. Дзіця з ірванымі ранамі забрала «хуткая», піша Ранак.

Сабака байцоўскай пароды без гаспадароў бегала ў трэцім мікрараёне не першы дзень.

І на гэты раз ратвейлер, кажуць, гуляў сам па сабе і напаў на 12-гадовага школьніка, пакусаўшы яму ногі. Мінакі адагналі сабаку, выклікалі «хуткую» і службу адлову.

Некаторыя мінакі нават схаваліся ў аптэцы, пакуль сабака бегаў па вуліцы. Спецыялісты, якія прыехалі, выкарысталі снатворнае, каб нейтралізаваць сабаку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0