Журналіст Дзяніс Івашын паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку аб тым, што масава затрымліваюць удзельнікаў Курапацкай варты. На відэа Івашына бачна, як людзі ў цывільным нападаюць на ўдзельнікаў варты. Спачатку міліцыянты ў форме бяздзейнічалі, але потым затрымалі актывістаў і адвезлі ў Бараўлянскі РАУС, піша «Новы час».

Напад на ўдзельнікаў варты адбыўся пасля таго, як кандыдат у дэпутаты Зміцер Казакевіч паспрабаваў патрапіць да выбарнікаў, паразмаўляць з імі на тэрыторыі рэстарацыі «Паедзем паядзім». Калі пачалася тузаніна, выклікалі міліцыю. Затрыманыя актывісты Зміцер Казакевіч, Максім і Дзяніс Урбановічы, Віталь Трыгубаў, Валер Рабцаў, Іларыён Трусаў.