03.11.2019 / 19:33

У Баранавіцкім раёне двое мужчын выратавалі з палаючага дома пенсіянерку

У вёсцы Емельянаўка Баранавіцкага раёна на вул. Цэнтральнай 2 лістапада адбыўся пажар у драўляным жылым доме, які належыць 65-гадовай пенсіянерцы.

Двое мясцовых жыхароў да прыбыцця МНС выратавалі гаспадыню дома. Яны разбілі шыбу і праз акно выцягнулі гаспадыню палаючага пакоя.

З дыягназам «апёк верхніх дыхальных шляхоў, атручванне прадуктамі гарэння» жанчына была шпіталізавана брыгадай хуткай дапамогі.

Агнём знішчаны дах, перакрыцце, пашкоджаныя сцены, маёмасць унутры дома.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру