03.11.2019 / 23:52

Качанава: Пакаранне за наркотыкі павінна быць справядлівым і сувымерным 6

Пакаранне за наркагандаль павінна быць справядлівым, каб яно ўлічвала кожную індывідуальную сітуацыю. Такое меркаванне выказала кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава ў эфіры БТ-1.

«Жанчыны з руху «Маці 328», з якімі я сустракалася, ведаюць, што іх дзеці здзейснілі злачынства і вінаватыя, яны разумеюць, што дзеці павінны быць пакараныя. Але пакаранне павінна быць сувымерным і адэкватным злачынству. Бо галоўнае ў палітыцы нашай краіны і у палітыцы прэзідэнта — гэта справядлівасць», — лічыць Наталля Качанава.

Таксама яна пагадзілася з тым, што ў некаторых сітуацыях можна індывідуальна падысці да пакарання. «Што тычыцца моладзі (непаўналетніх хлопцаў, якія па волі лёсу былі ўцягнутыя ў злачынства), то тут трэба індывідуальна падыходзіць. Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу разабрацца дэталёва па ўсіх пытаннях і ў самыя кароткія тэрміны ўнесці прапановы на разгляд прэзідэнта», — патлумачыла яна.

У той жа час павінна весціся прафілактычная праца ў гэтым кірунку, прычым комплексна і з боку адразу некалькіх ведамстваў.

NN.by

1
Сяржук Вінаградаў / Адказаць
04.11.2019 / 00:24
Па-нашаму кажуць "сувымерны".
2
Свободный / Адказаць
04.11.2019 / 00:26
Справедливость??? Люди работающие в медицине в школах получают копье на быдлаопт!!! А кто то не понятно за какие заслуги по курортам рассекает!!! Кому они это говорят не понимаю
18
Па-коласаўску мудры / Адказаць
04.11.2019 / 02:47
Так, пакаранне за наркагандаль павінна быць справядлівым - як у Кітаі.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру