Карпарацыя Apple папярэдзіла карыстальнікаў аб неабходнасці абнавіць прылады 2012 і ранейшых гадоў выпуску для карэктнай працы сэрвісаў геалакацыі і сінхранізацыі звестак. Адпаведнае паведамленне кампанія размясціла на сваім сайце.
Праблема закранае уладальнікаў iPhone 4S і 5, iPad другога, трэцяга і чацвёртага пакаленняў, а таксама першай мадэлі версіі «міні». Пры гэтым, адзначае кампанія, абнаўленне не патрабуецца для тых прылад, у якіх няма сотавага модуля.
Тыя карыстальнікі, якія не будуць ўсталёўваць апошнія версіі ПЗ, выпушчаныя для іх прылад, не змогуць карыстацца крамай прыкладанняў App Store, сэрвісамі сінхранізацыі iCloud, электроннай поштай і веб-браўзерам, удакладняе Apple. Акрамя таго, у іх будзе адлюстроўвацца некарэктныя дата і час.