Папулярныя выканаўцы Білі Айлиш, Тэйлар Свіфт і Шон Мендэс атрымалі галоўныя ўзнагароды на цырымоніі MTV Europe Music Awards, піша ria.ru.

Амерыканская спявачка Білі Айліш перамагла адразу ў дзвюх намінацыях: найлепшы «новы» выканаўца і найлепшая песня («Bad guy»). Канадскі выканаўца Шон Мендэс прайграў у намінацыі «Найлепшая песня», затое стаў «Найлепшым артыстам» 2019 года. Амерыканская кантры-выканаўца Тэйлар Свіфт атрымала прыз за найлепшае відэа, гэту ўзнагароду атрымаў яе кліп на песню ME!

Уручэнне прэстыжнай прэміі праходзіла ў іспанскай Севільі. Найлепшай поп-спявачкай прызнана амерыканка Холзі, узнагароду за самую вялікую армію фанатаў атрымала паўднёвакарэйская група BTS, а найлепшым выканаўцам у жанры хіп-хоп стала Нікі Мінаж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0