У судзе Брэсцкага раёна сёння абвясцілі прыгавор расіянцы, якая перавозіла праз мяжу найбуйнейшую за апошнія 25 гадоў партыю псіхатропаў і наркотыкаў, паведамляе БелТА.

38-гадовая жыхарка Масквы была затрыманая 2 мая ў пункце пропуску «Дамачава». Расіянка следавала з Польшчы на ​​аўтамабілі Chrysler па чырвоным калідоры, прадставіўшы да дэкларавання электрасамакат і падлогавы кандыцыянер. Аднак пры аглядзе аўтамабіля быў знойдзены схаваны ад кантролю тавар.

Разам з супрацоўнікамі памежнай службы ў салоне ў багажніку аўто былі выяўленыя спецыяльныя тайнікі. З канструктыўных адсекаў дасталі 100 палімерных упаковак агульнай вагой каля 99,8 кг МДМА, а таксама тры палімерныя брыкеты са спрэсаваным рэчывам (357 г) — гашышам.

Гэта самая буйная партыя псіхатропных рэчываў, выяўленых на беларуска-польскай мяжы за апошнія 25 гадоў.

Суд прызнаў расіянку вінаватай у захоўванні, перавозцы, а таксама перамяшчэньні праз мытную мяжу наркатычных сродкаў і асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў у буйным памеры, гэта значыць у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.3 арт.328 і ч.2 арт.328-1 КК. Па сукупнасці злачынстваў ёй прызначана пакаранне ў выглядзе 17 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку ва ўстаноўлены тэрмін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0