Урмас Рэйнсалу, Postimees

Урмас Рэйнсалу, Postimees

Міністр замежных спраў Урмас Рэйнсалу настойліва рэкамендуе прэзідэнту Эстоніі Керсці Кальюлайд не ехаць у Маскву 9 мая, дзе пройдзе парад у гонар 75-й гадавіны перамогі ў Другой сусветнай вайне,  піша Postimees.

На пытанне пра тое, ці ідзе зараз падрыхтоўка да візіту Кальюлайд у Маскву на 9 мая, ён адказаў, што МЗС такой падрыхтоўкай не займаецца.

«У мінулым гэтыя рашэнні на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў былі рознымі, усё залежала ад сітуацыі. У гэтым пытанні варта вельмі старанна прааналізаваць і ацаніць сітуацыю, заслухаць пункты гледжання на дзяржаўным і парламенцкім узроўні. Урэшце прэзідэнт сама прыме рашэнне, але я ставіўся б да гэтага з вялікай асцярогай», — сказаў на заканчэнне Рэйнсалу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0