04.11.2019 / 12:13

Пяцігадовы хлопчык выпаў з балкона 8-га паверха ў Мікашэвічах: ён у рэанімацыі 1

Няшчасны выпадак адбыўся 2 лістапада каля 15.20 у адной з новабудоўляў, піша БелТА.

Двое дзяцей пяці і трох гадоў гулялі дома адны. Бацька ў гэты час быў на працы, маці адлучылася ў краму. Старэйшы з братоў ўбачыў праз акно на вуліцы дзяцей. Ён абуўся, апрануў верхнюю вопратку і выйшаў на балкон. Там стаяла крэселка, на якое ён стаў і вываліўся з балкона. Па словах маці, балконныя дзверы былі зачынены, але сын умеў яе адчыняць.

Хлопчыка выявіла суседка, яна ж і выклікала хуткую. Зараз дзіця знаходзіцца ў рэанімацыі.

NN.by

0
Джулія / Адказаць
04.11.2019 / 14:40
жах
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру