04.11.2019 / 14:33

Бажан, скрыпень, віхраслуп: экалагічны каляндар ад «Будзьмы» з'явіўся ў продажы

Новы каляндар з папулярнай серыі «Не маўчы па-беларуску!» на 2020 год ад кампаніі «Будзьма беларусамі!» з’явіўся ў продажы.

Кожны год кампанія імкнецца парадаваць аматараў беларускага слова нечым новым. Гэтым разам каляндар прысвечаны важнай тэме — экалогіі. І з яго вы даведаецеся, як па-беларуску правільна называюцца і з’явы прыроды, і птушкі, і жывёлы, і расліны, і сузор’і, і многае іншае. А яскравыя малюнкі ад мастачкі Дашы Мандзік у апрацоўцы дызайнера Анатоля Лазара будуць натхняць на экалагічна адказныя паводзіны і ствараць пазітыўную атмасферу цягам усяго года!

Нагадаем, што папулярная серыя календароў «Не маўчы па-беларуску!» — гэта адзін з самых паспяховых і запатрабаваных беларускамоўных праектаў апошняга часу.

Каляндар «Не маўчы па-беларуску!» на 2020 год ужо можна набыць у наступных крамах:

«Акадэмкніга» (пр-т Незалежнасці, 72); «Мой модны кут» (пр-т Незалежнасці, 58, ГЦ «Маскоўска-Венскі», пав. 333); Symbal.by (пр-т Машэрава, 18); «Цэнтральная кнігарня» (пр-т Незалежнасці, 19); «Веды» (вул. К. Маркса, 36); Кнігі&кніжачкі» (пр-т Незалежнасці, 14); «Светач» (пр-т Пераможцаў, 11); «Эўрыка» (вул. Куйбышава, 75), а таксама ў іншых кнігарнях ААТ «Белкніга».

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру