04.11.2019 / 14:53

У Тайвані беларус спрабаваў забрацца на шасі самалёта, каб праляцець больш за 2000 кіламетраў 11

taipeitimes.com

У Тайвані беларус паспрабаваў забрацца на шасі самалёта, каб праляцець больш за 2000 кіламетраў, паведамляе Tut.by са спасылкай на taipeitimes.com. Так мужчына планаваў дабрацца да вострава Палау, што знаходзіцца ў Ціхім акіяне. За 40 гадоў існавання аэрапорта такая сітуацыя тут здарылася ўпершыню.

Інцыдэнт адбыўся ў міжнародным аэрапорце Тайвань-Таоюань. Днём адзін з пілотаў заўважыў старонняга ў забароненай зоне. Дзіўны «пасажыр» бег да рэйса авіякампаніі China Airlines, які ў чаканні ўзлёту знаходзіўся на ўзлётна-пасадачнай паласе. Аказалася, мужчына спрабаваў забрацца на шасі самалёта. Аднак ахова аэрапорта змяніла яго планы і перадала яго паліцыі.

З сабой у беларуса знайшлі святлоадбівальную камізэльку, газавую гарэлку, некалькі запальніц, а таксама «незразумелы малюнак».

Гаварыць ён адмовіўся. Каб сабраць пра затрыманага хоць нейкую інфармацыю, паліцыянты ўзялі ў яго адбіткі пальцаў і адсканавалі сятчатку. Аднак у базе прыбылых у Тайвань інфармацыі пра яго не аказалася. Паліцыя не выключае, што ён заехаў у краіну нелегальна.

taipeitimes.com

Дарэчы, вылецець у Палау на запланаваным на 13.35 рэйсе не змог не толькі беларус, але і яшчэ 149 пасажыраў. Час вылету перанеслі на 16.20.

NN.by

4
LitvinM / Адказаць
04.11.2019 / 15:03
Бухаў доўга, ці папаліў зашмат?
13
Satan / Адказаць
04.11.2019 / 15:07
Привыкли к лоукостам из Вильнюса, уже бесплатно хотят летать. Белавия, повышай цены!
3
Мiця Выкручанскi / Адказаць
04.11.2019 / 15:15
...что творят наши "недалёкие" пацаны !?...
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру