У пачатку тыдня ў Беларусi пад уплывам Сiбiрскага антыцыклону захаваецца марознае надвор’е, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава.

Сёння месцамi па краiне пройдзе невялiкi снег, тэмпература паветра 1—8 марозу.

У другой палове тыдня пад уплывам мяккага паветра з Атлантыкi маразы пачнуць пацiху слабець. Час ад часу будзе iсцi снег i мокры снег. Тэмпература паветра ўначы 1—7 марозу, па паўднёвым усходзе да мiнус 10 градусаў, удзень —

ад мiнус 3 да плюс 3 градусаў.
Згодна з папярэднiмi прагнозамi, у выхадныя чакаецца няўстойлiвае надвор’е. У суботу амаль паўсюдна, а ў нядзелю месцамi пройдзе снег.

Тэмпература паветра ўначы 0—7 марозу, па поўначы пры праясненнях да мiнус 10—13 градусаў, удзень — ад мiнус 3 да плюс 3 градусаў.

Сяргей Куркач, Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0