04.11.2019 / 15:44

У Рэчыцы дыспетчар скраў 14 тон паліва, а грошы патраціў у букмекерскай канторы

У Рэчыцы ў крадзяжы падазраюць 30-гадовага дыспетчара аўтатранспартнага ўчастка. У яго былі электронныя паліўныя карты, у тым ліку рэзервовыя, паведамляе абласная міліцыя.

Дзейнічаў дыспетчар не адзін, а з дапамогай вартаўніка прадпрыемства. Падазраваны перадаваў вартаўніку чып, той ехаў на запраўку і зліваў паліва. За адно наведванне АЗС выкрадалі каля 200 літраў паліва, якое потым прадавалі прадпрымальнікам у сферы пасажырскіх і грузавых перавозак. Усяго за тры месяцы злілі 14 т паліва амаль на 25 тысяч рублёў.

Грошы, атрыманыя ад продажу паліва, заставаліся ў дыспетчара: вартаўнік дапамагаў яму проста так, спадзеючыся на пратэкцыю.

Атрыманыя грошы заставаліся ў дыспетчара. Вартаўнік дапамагаў яму бясплатна: спадзяваўся на пратэкцыю.

Падазраваны траціў грошы ў букмекерскай канторы: раней ён рабіў там стаўкі, прайграў і залез у даўгі. Разлічыцца збіраўся грашыма ад продажу паліва, але іх таксама прайграў.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру