04.11.2019 / 16:07

МЗС Украіны запатрабавала вярнуць затрыманыя ў Керчанскім праліве караблі 5

Міністэрства замежных спраў Украіны накіравала Расіі ноту з патрабаваннем аддаць украінскія ваенныя караблі, захопленыя ў ходзе інцыдэнту ў Керчанскім праліве ў лістападзе 2018 года. Пра гэта паведаміў кіраўнік ведамства Вадзім Прыстайка, піша Інтэрфакс-Украіна.

Паводле яго слоў, Кіеў папрасіў Маскву назваць дакладныя каардынаты і час, калі можна будзе забраць караблі. «Я хацеў бы паглядзець, калі мы атрымаем гэтыя караблі, ці засталіся наступствы абстрэлу, ці гэтая затрымка звязаная з тым, што яны паступова рамантуюцца. Ніякай затрымкі з нашага боку тут няма. Нашы ваенныя гатовы ў любую кропку прыбыць і забраць нашы караблі», — растлумачыў Прыстайка.

NN.by

12
Брыдкая пачвара / Адказаць
04.11.2019 / 16:20
Чарговы варожы крок расейцаў да брацкай Украіны. Захапілі большую частку флоту, прычым самую баявую , і цяпер не вяртаюць. А украінскім адміралам нада нечым камандаваць. Хоць плач ім, бедакам
3
шлёма / Адказаць
04.11.2019 / 16:55
А что Россия отремонтирует им корабли, чтоб они могли воевать на них против России?
5
Кабачок / Адказаць
04.11.2019 / 17:54
Корыта, а не корабли.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру