Падлетак з Віцебскай вобласці выдаткаваў больш за 2 тысячы рублёў з банкаўскай карты, якую згубіла мінчанка, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

На 16-гадовага хлопца супрацоўнікі сталічнай міліцыі выйшлі дзякуючы інфармацыі пра плацяжы, якія ажыццяўляліся з карт-рахунку жыхаркі сталіцы, якая звярнулася да праваахоўнікаў.

Малады чалавек знайшоў банкаўскую карту на вуліцы, сфатаграфаваў яе дадзеныя і з іх дапамогай набываў гульні з мэтай перапрадаць іх на іншых інтэрнэт-пляцоўках.

Згубу банкаўскай карты жанчына выявіла толькі праз месяц. Усяго ў сваім асабістым кабінеце інтэрнэт-банкінгу яна налічыла больш за 40 аперацый, якія не здзяйсняла. Сума шкоды склала больш за 2 тыс. рублёў.

У Фрунзенскім РАСКу дадуць прававую ацэнку дзеянням юнака. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?