04.11.2019 / 18:51

Пуцін уручыў ордэн лідару балгарскіх «Русафілаў», якога на радзіме асудзілі за шпіянаж на карысць Расіі 12

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 4 лістапада — у Дзень народнага адзінства, які адзначаецца ў Расіі, — уручыў ў Крамлі ордэн Дружбы лідару балгарскага руху «Русафілаў» Мікалаю Малінаву, які абвінавачваецца ў Балгарыі ў шпіянажы на карысць Расіі. Узнагарода ўручаецца за «асаблівыя заслугі ў садзейнічанні міру, сяброўству, супрацоўніцтву і ўзаемнай павазе паміж народамі», перадае Радыё Свабода.

Абвінавачванні Малінаву прад'яўленыя ў верасні. Генеральны пракурор Балгарыі Сацірр Цацараў тады заяўляў, што, па дадзеных следства, Малінаў, які супрацоўнічаў з дзвюма расійскімі арганізацыямі, перадаваў ім звесткі, якія ўяўляюць сабой дзяржаўную таямніцу. Гаворка ішла, у прыватнасці, пра таварыства «Двухгаловы арол», якое ўзначальвае расійскі бізнэсмен Канстанцін Малафееў, які, па шэрагу паведамленняў, фінансаваў антыўкраінскія ўзброеныя выступы ў Крыме і на ўсходзе Украіны.

Былы дэпутат балгарскага парламента Малінаў нярэдка выступаў з прарасейскімі заявамі, ён вітаў анексію Расеяй Крыма і выступаў супраць сяброўства Балгарыі ў НАТА.

Малінаў быў адпушчаны судом пад заклад. Яму быў забаронены выезд з краіны. Аднак, як паведамляе Балгарская служба Радыё Свабода, суддзя дазволіў яму пакінуць Балгарыю на перыяд з 1 па 5 лістапада, каб узяць удзел у мерапрыемствах Расійскага фонду міру і Міжнароднага славянскага саюза. Мікалай Малінаў таксама ўзяў удзел у ток-шоу на тэлеканале Расія-24, назваўшы ўручэнне яму ўзнагароды рэакцыяй на нядаўні шпіёнскі скандал.

NN.by

0
Матёрый / Адказаць
04.11.2019 / 19:37
У Брежнего столько орденов небыло. Металлургия не спровляется!!!
0
Дед Мороз / Адказаць
04.11.2019 / 19:39
скрэпно :)
3
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / Адказаць
04.11.2019 / 20:04
Путин любит - Предателей ! Всяких там - Захарченков . Моторолов и прочих Януковичей !
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру