04.11.2019 / 20:58

Эйсмант: Словы Лукашэнкі пра чужыя войны былі вырваныя з кантэксту 18

Словы Аляксандра Лукашэнкі аб чужых войнах былі вырваныя з кантэксту. Пра гэта РИА Новости заявіла прэс-сакратарка беларускага лідара Наталля Эйсмант.

«Усё крайне ясна: кажучы пра гэта, прэзідэнт меў на ўвазе, што наваяваліся — і Беларусь, і Расія — хопіць!» — удакладніла прадстаўніца Лукашэнкі. Яна дадала, што калі нехта і выракаўся чагосьці, то гэта «рабілася ў самой Расіі, і не аднойчы». Пры гэтым прыводзіць прыклады Эйсмант не стала.

«Жадаеце паглядзець, як шануюць памяць пра абаронцаў Айчыны, — прыязджайце ў Беларусь! Проста камусьці трэба, каб гэтая быццам бы крайне зразумелая тэма раптам загучала», — адзначыла яна.

Прэс-сакратарка таксама заклікала Маскву і Мінск вырашаць надзённыя праблемы, напрыклад, з газам, нафтай ці прадуктамі харчавання.

NN.by

2
Вацлаў / Адказаць
04.11.2019 / 21:06
Вось і апраўданьні перад маскоўскімя панамі. Час хто-небудзь засякаў?
1
Свободный / Адказаць
04.11.2019 / 21:18
Наверное и па тыщэ это тоже всего лишь из контекста
4
Палкоўнiк Зэман / Адказаць
04.11.2019 / 21:21
Навошта апраўдвацца? Усё правiльна сказаў таварыш прэзiдэнт пра чужыя войны на тэрыторыi Беларусi.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру