04.11.2019 / 21:44

Дзеці гуляліся з запальнічкай і спалілі 100 тон саломы 3

3 лістапада ў Мастоўскім раёне загарэлася салома ў полі мясцовага сельгаспрадпрыемства каля вёскі Касілы. Да месца надзвычайнага здарэння неадкладна накіраваліся падраздзяленні МНС.

Агнём знішчана каля 100 тон саломы ў рулонах. Людзі не пацярпелі. Прычына ўзгарання — свавольства дзяцей з агнём.

Высветлілася, 12-гадовыя хлопчык і дзяўчынка гасцявалі на вакацыях у сваіх бабуль у вёсцы. На вуліцы хлапчук знайшоў запальнічку. Гуляючы, дзеці ўзлезлі на салому, і запальнічка, якая гарэла, упала на цюк. Дзеці паспрабавалі патушыць полымя, але гарэнне хутка распаўсюджвалася з рулона на рулон. Яны спалохаліся і збеглі.

NN.by

2
Матёрый / Адказаць
05.11.2019 / 00:21
Почему солома без охраны?! Не под новесом?! Если молния?! Дети тоже были бы виноваты?!
2
Козік / Адказаць
05.11.2019 / 00:45
Трэба выконваць правілы бяспекі пры захаванні саломы і сена...  
0
mikola ramanau / Адказаць
08.11.2019 / 13:38
Ni treba dazvaljac dzecjam GULJAC z zapalkami !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру