05.11.2019 / 14:12

У Брэсцкай вобласці паспеў новы ўраджай чарніц ФОТАФАКТ 3

Чытачка sb.by Надзея Яцура з Маларыцкага раёна была здзіўленая, калі каля дарогі ўбачыла зялёны чарнічнік з ягадамі:

— Паехала ў грыбы на ровары, атрымала задавальненне — і белыя трапляліся, і зялёнкі. Надвор'е цудоўнае, у лесе — восеньская прыгажосць. Каля дарогі, якая вядзе да Арэхаўскага возера, убачыла зялёны чарнічнік, на якім віселі ягады. Не паверыла сваім вачам. Сарвала, паклала ў рот. Смак такі, як у першых чарніцаў летам. Атрымліваецца, малады чарнічнік не дачакаўся вясны і зацвіў, ашуканы цёплай восенню. Сарвала некалькі галінак, каб паказаць сяброўкам, інакш хіба паверылі б?

Намеснік дырэктара Палескага аграрна-тэхнічнага інстытута, кандыдат біялагічных навук Віктар Дзямянчык адзначыў, што гэты год быў не лепшым для чарнічніка:

— Красавік выдаўся анамальна засушлівым — самым сухім за апошнія 74 гады. А ў канцы красавіка — маі, у перыяд цвіцення ягады, месцамі назіраліся замаразкі. Тое, што чарніцы вырашылі заквітнець і пладаносіць не ў свой час - з'ява рэдкая. Але чаму ўжо здзіўляцца? Рэмантантныя — здольнасць раслін паўторна квітнець і пладаносіць на працягу аднаго вегетацыйнага перыяду, мы, бывае, назіраем у яблынь, і ўжо штогод - у каштанаў. Чарніцы вырашылі далучыцца да гэтай кампаніі.

NN.by

13
Доктар / Адказаць
05.11.2019 / 14:28
Ці варта было вырываць? Калі такіх Надзей цэлы лес наедзе - увогуле чарнічнік ўвесь павырываюць. Міністэрства прыроды, ау. Чаму вы гэта міма вачэй прапускаеце?
1
Кажыма праўду / Адказаць
05.11.2019 / 16:58
Ну во, а то маскоўцы качаўражацца, маўляў, не можа быці беларускіх бананаў ды ківі. Ужо вязем другі ўраджай, расчыняй вароты!
1
Пятрок / Адказаць
05.11.2019 / 18:14
Магу паверыць-- знаемыя мясціны юнацтва, ўрочышча "Паўлы" называецца.Унікальны мікраклімат--з адной стараны,заходняй, узвышша; з другой-- возера з прымыкаючымі тарфянікамі (раней балотамі) і вытокамі рэчкі Рыты.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру