05.11.2019 / 14:30

Блогер Нехта збірае сваю аўдыторыю на плошчы 58

Тэлеграм-блогер Сцяпан Пуціла, больш вядомы як Нехта, здзівіў беларускую грамадскасць заклікам далучыцца да перадвыбарчых пікетаў кандытатаў у дэпутаты 8 лістапада на Плошчы Свабоды ў Мінску.

Фота: Эдуард Жолуд, radyjo.net

«Наша Ніва» распытала Сцяпана пра ініцыятыву. Ён запэўнівае, што гэта асабістая ідэя.

«Гэта вынік сотняў пытанняў людзей у сацсетках, асабістых паведамленнях кшталту «а што рабіць далей?». Патрэбныя канкрэтныя прапановы, і першая — сустрэцца ўсім разам, каб разам абмеркаваць. Вядома, правядзенне сустрэчы было б немагчымым, калі б не дамоўленасць з кандыдатамі ў дэпутаты, якім перадвыбарчае заканадаўства дазваляе праводзіць легальныя сустрэчы з выбарцамі. Заклікаць на несанкцыянаваную акцыю я б не стаў, бо паважаю сваіх падпісантаў. Кандыдатам — вялікі дзякуй за дапамогу i легальны статус акцыi», — сказаў блогер. 

Ён не хоча называць імёны кандыдатаў у дэпутаты, але кажа, што тых, хто пагадзіўся — з дзясятак.

Сам Сцяпан, які жыве ў Варшаве, на пікет ў Мінску не прыедзе. «Калі я прыеду, мяне чакаюць 5 артыкулаў крымінальнага кодэксу, ад абразы Лукашэнкі і экстрэмізму да дыскрэдытацыі Беларусі і шпіянажу. Так сабе перспектыва. Мне здаецца, я на волі больш карысны», — тлумачыць ён, але абяцае прысутнічаць «у нейкай форме».

Праграмы мерапрыемства пакуль няма. 

АЯ

91
счётчик Гейгера / Адказаць
05.11.2019 / 14:40
"асабістых паведамленнях кшталту «а што рабіць далей?». Патрэбныя канкрэтныя прапановы"
https://nn.by/?c=ar&i=240559

Панесло хлопца... Хорошое дело "завалит"... Лучше бы занялся объединением и  подготовкой молодёжи к президентскому избирательному фарсу 2020г....
Юношеский максимализм...Жаль.
185
Dyno / Адказаць
05.11.2019 / 14:40
Нормальная позиция... Я Вас зову, а самому страшно. А кто в отве е будет за тех, кто придёт если что то случится? Тоже мне змагар з за бугра. Легко на польские бабки и не живя тут языком ворочать.
198
Dyno / Адказаць
05.11.2019 / 14:42
"Калі я прыеду, мяне чакаюць 5 артыкулаў крымінальнага кодэксу, ад абразы Лукашэнкі і экстрэмізму да дыскрэдытацыі Беларусі і шпіянажу" Как жаренным запахло, так Степка и об... ся.
Паказаць усе каментары/ 58 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру