05.11.2019 / 15:22

Мінчанка аформіла анлайн-крэдыт у 5 000 рублёў на сваю сяброўку і не сказала ёй пра гэта 3

Жыхарка сталіцы аформіла анлайн-крэдыт на сваю сяброўку, але не сказала ёй пра гэта. Жанчыну затрымалі, паведамляе сталічная міліцыя.

26-гадовая жанчына была ў гасцях у сяброўкі, узяла яе пашпарт і аформіла на яго анлайн-крэдыт на 5 тыс. рублёў. Грошы яна адразу ж перавяла на сваю банкаўскую карту.

Пасля сяброўка зламысніцы атрымала СМС-паведамленне аб запазычанасці па крэдыце, які яна не брала, і звярнулася ў банк па тлумачэнні. З атрыманай там інфармацыяй жанчына пайшла ў міліцыю.

Да моманту затрымання 26-гадовая махлярка паспела выдаткаваць частку сродкаў на асабістыя патрэбы

NN.by

6
Матёрый / Адказаць
05.11.2019 / 15:43
Задержали женщину. Почему не задержали сотрудников банка?!!! Как они оформили кредит на другова человека?! Там близнецы?! Что не видно что разнве люди. Это млжет быть сговор. Групповое мошенечество!!!!
0
ugo / Адказаць
05.11.2019 / 19:30
Матёрый, "ў гасцях у сяброўкі, узяла яе пашпарт і аформіла на яго анлайн-крэдыт" ----- Крэдыт яна афармляла седзячы за кампутарам у гасцях, справы на 5 хвілін, патрэбен толькі пашпарт ахвяры з ідэнтыфікацыйным нумарам.
0
ВИСА / Адказаць
07.11.2019 / 12:15
сама винавата .нечего давать своим компом подругам иользоватся
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру