У парламенце праходзіць «нулявое чытанне» бюджэту. Дэпутаты пацікавіліся ва ўрада, як будуць мяняцца цэны на бензін, піша Tut.by.

— Урад у найбліжэйшы час будзе прытрымлівацца той жа палітыкі па планамерным павышэнні цэн на паліва — у выпадку, калі будзе расці цана на нафту або будзе змяняцца кошт беларускага рубля да амерыканскай валюты, — патлумачыў Сяргей Румас.

Прэм'ер нагадаў, што ў гэтым годзе на адну капейку 19 раз павышалі і 4 разы паніжалі цану — у выніку на 15 капеек паліва падаражэла.

— На сённяшні дзень перадумоў нейкіх да таго, каб павышаць цэны на паліва, няма. Цана на нафту адносна стабільная і эканоміка нафтаперапрацоўчых заводаў дазваляе працаваць пры гэтым узроўні коштаў на паліва, — сказаў Сяргей Румас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0