05.11.2019 / 16:37

Пуцін паскардзіўся, што ў некаторых краінах «пячорныя русафобы» аб'явілі вайну рускай мове 38

kremlin.ru

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выказаў занепакоенасць абвешчанай вайной у некаторых краінах рускай мове. Заява прагучала ў аўторак, 5 лістапада, на пасяджэнні Савета па рускай мове, піша РБК.

Па словах кіраўніка, Расія сутыкаецца са спробамі «бесцырымонна скараціць прастору рускай мовы ў свеце». «Вайну рускай мове абвяшчаюць не толькі пячорныя русафобы, а гэта мы таксама назіраем, гэта не сакрэт, але і рознага роду маргіналы актыўна і агрэсіўна працуюць, агрэсіўныя нацыяналісты», — сказаў Пуцін.

Прэзідэнт Расіі дадаў, што ў некаторых краінах гэта нават становіцца «афіцыйнай дзяржаўнай палітыкай».

NN.by

11
Дед Мороз / Адказаць
05.11.2019 / 16:39
пшол вон
9
LitvinM / Адказаць
05.11.2019 / 16:46
А раСея патрабуе не хаваючысь знішчэньня моваў ня толькі уласнай федерацыі, але і моваў памежных краін.
Як тое разумець, таварыш Пу?
9
Кажыма праўду / Адказаць
05.11.2019 / 16:51
І хто ж гэтыя добрыя людзі? Але слушней засяроджвацца на станоўчым: пашырайма беларушчыну!
Паказаць усе каментары/ 38 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру